«Хронікі Нарніі» – залатая класіка сусветнай літаратуры, гісторыя, любімая мільёнамі дзяцей і дарослых па ўсім свеце. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкінам (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанру фэнтэзі. Кніга «Конь і яго хлопчык» – гэта гісторыя пра прыгоды, што здарыліся ў Нарніі, Калармэне ды на землях паміж імі ў Залаты Век, калі валадарыў кароль Пітэр. Бедны хлопчык Шаста, шляхцянка Аравіс і двое Гаваркіх коней уцякаюць у Нарнію ад розных няшчасцяў, якія напаткалі кожнага з іх. Аднак высвятляецца, што менавіта ад гэтай чацвёркі залежыць лёс не толькі Нарніі, але і ўсяго Архэнлэнда.
«Конь і яго хлопчык» – гэта трэцяя кніга па ўнутранай нарнійскай храналогіі і чацвёртая кніга з нарнійскага цыклу, якая з’явілася па-беларуску. Раней у серыі «Добрая кніга» выйшлі «Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка», «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» і «Хронікі Нарніі: прынц Каспіян».

Пожалуйста, авторизуйтесь для того чтобы оставлять комментарии
Вы можете задать любой интересующий вас вопрос по товару или работе магазина.
Наши квалифицированные специалисты обязательно вам помогут.
Наши квалифицированные специалисты обязательно вам помогут.
Задать вопрос