Выданне змяшчае комплексныя работы да кожнага раздзела праграмы па літаратурным чытанні для 3 класа. Прапанаваны матэрыял дапаможа вызначыць узровень сфарміраванасці чытацкіх уменняў вучняў і павысіць узровень разумення прачытанага імі, а таксама развіць і ўдасканаліць навыкі працы з тэкстам. Пад QR-кодам да кожнай работы размешчана простая методыка ацэнкі выніку, прызначаная для педагогаў і бацькоў. Заданні могуць быць выкарыстаны настаўнікам для кантролю разумення трэцякласнікамі тэксту, а вучнямі — для самастойнай падрыхтоўкі да праверачных работ.
Адрасуецца вучням 3 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Пожалуйста, авторизуйтесь для того чтобы оставлять комментарии
Наши квалифицированные специалисты обязательно вам помогут.